Магілёўскія дэмакраты падалі ў суд скаргу на дзеяньні намесьніка старшыні гарвыканкаму

2007 2007-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ленінскі раённы суд г.Магілёва прыняў да разгляду калектыўную скаргу групы грамадзкіх актывістаў на намесьніка старшыні гарвыканкаму Фёдара Міхеенку. Менавіта ён сваім подпісам засьведчыў адмову гарадзкой улады на просьбу дэмакратаў аб правядзеньні шэсьця і мітынгу грамадзянаў на Дзень Волі, 25 сакавіка. Пра гэта паведамляе 'Асамблея НДА".

Заяўнікі судовай позвы аспрэчваюць законнасьць гэтай адмовы. На іхную думку, прычыны, па якіх грамадзянам было адмоўлена ў іхным праве на свабоду мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня (гарантаваным Канстытуцыяй), не вытрымліваюць ні юрыдычнай экспэртызы, ні звычайнай лёгікі.

Заяўнікі рашуча нязгодныя з тым, у прыватнасьці, што ў сп. Ф.Міхеенкі былі сапраўдныя падставы для фармуляваньня такой прычыны адмовы, як “во избежание возниновения социальных конфликтов”. Няможна, на іх думку, прыняць за законную прычыну адмовы і тое, што дзень абвешчаньня БНР, як гэта падкрэсьліваецца ў афіцыйным лісьце з гарвыканкаму, “не относится к числу государственных праздников и знаменательных дат РБ”.

Аднак чарговая судовая справа магілёўскіх дэмакратаў супраць улады ў абарону Канстытуцыі й грамадзянскіх правоў не надае праваабаронцам асаблівага аптымізму. Толькі што дэмакраты, як паведамлялася, прайгралі справу супраць мясцовых міліцыянтаў, нягледзячы на, здавалася б, пераканаўчую для ўсіх – але не для суду – рацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international