Хоцімск: пададзена паўторная заяўка на правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз

2013 2013-09-06T09:52:51+0300 2013-09-06T09:52:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valer-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Каранкевіч

Валерый Каранкевіч

Хоцімскі райвыканкам забараніў правядзенне пікету супраць размяшчэння замежных вайсковых баз у гарадскім пасёлку Хоцімск 8 верасня 2013 года.

Фармальнай падставай для забароны пікетавання каля мясцовага раённага Цэнтра культуры паслужыла  тое, што да заяўкі на правядзенне пікетавання нібыта не было прыкладзена абавязальніцтва па правядзенні пікетавання ў вышэй указаным месцы.

Адпаведны адказ з Хоцімскага райвыканкама за подпісам намесніка яго старшыні Жаны Казаковай атрымаў 5 верасня старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валерый Каранкевіч.

“Райвыканкам адмовіў хоцімскім актывістам Партыі БНФ у правядзенні пікетавання супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны з чыста фармальных прычынаў, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Да нашай заяўкі на пікет было прыкладзена абавязальніцтва па арганізацыі і правядзенні пікетавання на імя старшыні Хоцімскага райвыканкама Фёдара Вішнеўскага, я асабіста яго падпісываў. Аднак у тэксце гэтага абавязальніцтва мы дапусцілі невялікую памылку, якую лёгка было выправіць літаральна за некалькі секунд, але на гэтай падставе чыноўнікі нават не сталі яго разглядаць. Прычым нам пра гэта ніхто не паведаміў, інакш мы адразу б зноў падалі абавязальніцтва.  
Пасля атрымання адказу учора я адразу ж спрабаваў неяк аспрэчыць забарону на правядзенне пікету   ў райвыканкаме, аднак мясцовыя чыноўнікі мяне нават слухаць не захацелі. Мы параіліся з сябрамі па партыі і вырашылі, каб не ствараць напружанай сітуацыі пры правядзенні пікетавання без дазволу ўладаў, падаць паўторную заяўку на правядзенне пікету. У той жа дзень, 5 верасня, мы падалі паўторную заяку на пікет супраць пагрозы размяшчэння замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. Пікет просім дазволіць правесці 13 кастрычніка на пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры ў Хоцімску, мяркуемая колькасць удзельнікаў – 10 чалавек”.

Па словах партыйнага актывіста, дату 13 кастрычніка выбралі адмыслова, бо менавіта ў гэты дзень на пляцоўцы перад Цэнтрам культуры не запланавана правядзенне ніякіх мерапрыемстваў. Ён спецыяльна кансультаваўся на гэты конт у хоцімскіх ідэолагаў, каб улады зноў не знайшлі нейкай фармальнай прычыны для адмовы ў правядзенні пікету.

 

Адказ з Хоцімскага райвыканкама на заяўку Валерыя Каранкевіча на пікет

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international