У Бялынічах таксама забаранілі пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

2013 2013-09-05T15:35:22+0300 2013-09-05T15:35:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі райвыканкам адмовіў мясцовым прадстаўнікам Партыі БНФ у правядзенні 8 верасня пікету супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны.

Падставай для адмовы паслужыла тое , што менавіта 8-га верасня з 8-00 да 14-00 на пляцоўцы перад будынкам раённага Цэнтра культуры адбудзецца традыцыйны восеньскі кірамаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Адпаведны адказ за подпісам старшыні Бялыніцкага райвыканкама Аляксандра Вароніна 5 верасня атрымаў сябар Сойма Партыі БНФ з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч.

“Лічу, што падстава для адмовы ў правядзенні пікету абсалютна надуманая, - выказвае меркаванне Барыс Вырвіч. – Пры падачы заяўкі на пікетаванне ніхто з чыноўнікаў ні пра які “сельскагаспадарчы кірмаш” менавіта 8-га верасня не ўзгадваў. Больш за тое, не змяшчала аб’явы аб мяркуемым праведзенні кірмашу і раённая газета “Зара над Друцю”, а яна звычайна анансуе такія падзеі за тыдзень –два да іх правядзення. Ды і калі пляцоўка перад Цэнтрам культуры знянацку апынулася сапраўды занятая, райвыканкам мог бы прапанаваць правесці пікет у нейкім іншым месцы. На маю думку, бялыніцкія чыноўнікі проста не ведалі, як абгрунтаваць адмову ў правядзенні пікетавання, бо заяўка была пададзеная ў строгай адпаведнасці з законам. Вось і вырашылі ў гэты дзень у мяркуемым месцы правядзення пікету лепш правесці сельскагаспадарчую ярмарку”.

Нагадаем, што заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў бялыніцкія актывісты Партыі БНФ падалі ў мясцовы райвыканкам 19 жніўня. Сябры ПБНФ прасілі райвыканкам дазволіць правесці пікет 8 верасня, з 11-00 да 12-00, на пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры ў гарадскім пасёлку Бялынічы. Меркавалася, што ў пікетаванні будуць удзельнічаць пяць чалавек. 

 

Адмова Бялыніцкага райвыканкама ў правядзенні пікету супраць замежных вайсковых баз

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international