Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам

2013 2013-09-05T12:51:10+0300 2013-09-05T12:51:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki_siarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Адмову ў пікеце, які заяўляўся на 4 жніўня бягучага году ў падтрымку палітзняволенага старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, праваабаронцы лічаць неабаснаванай і неправамернай.

Па-першае, адмова за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка была дасланая не за пяць дзён да пікету, як таго патрабуе закон, а напярэдадні пікету. Хаця заяўка на пікет была накіравана 19 ліпеня. У гэты ж дзень заяўнікі пікету звярнуліся па дамовы на абслугоўванне пікету. І спасылкі райвыканкама на адсутнасць дамоў з міліцыяй, ЖКГ і бальніцай падобны здзеку са сваіх грамадзянаў. Паколькі дамова з ЖКГ была. Супрацоўнікі міліцыі былі гатовыя падпісаць дамову, але ў райвыканкаме ім  сказалі, што дамова, магчыма, не спатрэбіцца, паколькі дазвол можа быць дадзены без дамовы, улічваючы, што ў пікеце будуць удзельнічаць 10 чалавек. На зварот праваабаронцаў наконт медабслугоўвання мерапрыемства галоўная лекарка Бярозаўскай раённай бальніцы пісьмова адказала, што ў пераліку платных паслугаў бальніцы такая паслуга не пазначана, таму яны не могуць заключыць такую дамову.

У чым у такой сітуацыі заключаецца віна заяўнікоў пікету? Але мясцовую ўладу гэтае пытанне, відаць, не цікавіла. Вызначальным у яе рашэнні, напэўна, быў загад “зверху” - не даць і не пушчаць.

Па словах аднаго з падпісантаў заявы ў суд, праваабаронцы Сержука Русецкага, разлічваць на перамогу ў судзе не даводзіцца, але патрэбна прайсці ўсе судовыя інстанцыі, каб была магчымасць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international