Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

2013 2013-09-05T12:08:26+0300 2013-09-05T12:08:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rasija.jpg

Урад Масквы даў грамадскаму руху «За правы чалавека» новыя памяшканні ў цэнтры Масквы. Офіс плошчай 141 кв.м праваабаронцы атрымаюць у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на 49 гадоў «пад адміністрацыйныя мэты».

Арганізацыя, якую ўзначальвае Леў Панамароў, стаіць на незалежных пазіцыях і не раз выкрывала злоўжыванні расійскіх чыноўнікаў, брала ўдзел у выбарчым назіранні. Тым не менш, яна таксама атрымлівае дапамогу ад уладаў.

Новая палітыка Пуціна скіравана на тое, каб праваабароныя арганізацыі атрымлівалі сродкі ад расійскай дзяржавы і, такім чынам, не мелі патрэбы шукаць замежныя гранты.

Прэзідэнцкія гранты ў Расіі атрымаюць 2 тыс. некамерцыйных арганізацый. Сярод пераможцаў прэзідэнцкіх грантаў такія НКА, як «Голас», Маскоўская Хельсінская група, «За правы чалавека», «Агора», «Камітэт супраць катаванняў», якія раней атрымлівалі фінансаванне з-за мяжы і вядомыя сваімі апазіцыйнымі поглядамі. Памер грантаў складае ад дзясяткаў тысяч да мільёнаў даляраў.

У адрозненне ад Расіі, у Беларусі большасць праваабарончых арганізацый не маюць рэгістрацыі. Самым вядомым прыкладам была «Вясна». Незалежныя недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі, нават такія вялікія як Таварыства беларускай мовы, не маюць ніякай практычнай дапамогі ад дзяржавы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international