Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь

2013 2013-09-04T17:45:58+0300 2013-09-04T17:53:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sahar-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Сахар

Дзяніс Сахар

Сёння актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ) і пакараны штрафам на суму 4 млн. рублёў.

Справа разглядалася ў судзе Мінскага раёна, суддзя - Андрэй Бяліла.

Нагадаем, 10 жніўня Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў ў раёне Воўкавічскага вадасховішча ў Мінскім раёне. Разам з ім з прымяненнем фізічнай сілы і слезацечнага газу былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы нібыта  за «распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы».

Разгляд справы Дзяніса Сахара двойчы пераносіўся з-за таго, што сведкі своечасова не з'яўляліся ў суд. Аднак сёння рашэннем суда актывіст быў прызнаны вінаватым па арт. 23.4 КаАП РБ і пакараны штрафам на суму
4 млн. рублёў (40 б.в.).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international