Журналістку TUT.BY выклікаюць у Следчы камітэт

2013 2013-09-04T14:22:15+0300 2013-09-04T14:22:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kacjaryna-sinjuk.jpg
Журналістка TUT.BY Кацярына Сінюк

Журналістка TUT.BY Кацярына Сінюк

Следчы ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Андрэй Еўлаш хоча апытаць журналістку TUT.BY Кацярыну Сінюк з нагоды публікацыі інфармацыі, афіцыйна прадстаўленай міліцыяй.

Гаворка ідзе пра матэрыял пра былога кіраўніка міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “У дапамогу дзецям-сіротам” Вячаслава Давыдовіча, затрыманага 29 жніўня па падазрэнні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Адразу пасля затрымання Давыдовіча Кацярына Сінюк афіцыйна звярнулася па інфармацыю ў праваахоўныя органы Беларусі. Пасля публікацыі матэрыялаў журналістцы пачалі паступаць патрабаванні не паведамляць нічога пра лёс Вячаслава Давыдовіча.

А 4 верасня журналістка атрымала афіцыйную позву з патрабаваннем з’явіцца ў Следчы камітэт. Сама ж Кацярына Сінюк мяркуе, што ў дадзеным выпадку мае месца негалоснае супрацьстаянне двух сілавых ведамстваў, бо інфармацыя, апублікаваная ў яе артыкуле, была афіцыйна прадстаўлена міліцыяй.

Паводле позвы, да следчага сябра ГА “БАЖ” Кацярына Сінюк абавязаная з’явіцца 5 верасня а 10-й раніцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international