Брэсцкім дэпутатам прапануюць заняцца дарожным пытаннем

2013 2013-09-04T10:00:26+0300 2013-09-04T10:00:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Мясцовы актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў народным абраннікам зварот, у якім прапануе разгледзець на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў пытанне пра якасць і своечасовы рамонт дарожнага пакрыцця ў абласным цэнтры.

У сваім звароце Маслоўскі спаслаўся на Закон РБ “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, які дэкларуе, што адным з асноўных прынцыпаў самакіравання з'яўляецца абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама галоснасць і ўлік грамадскай думкі, пастаяннае інфармаванне грамадзян аб прынятых рашэннях па найважнейшых пытаннях мясцовага значэння.

“У 2012-2013 гадах стан дарожнага пакрыцця ў Брэсце з’яўляецца адной з галоўных агульнагарадскіх праблем, - лічыць Маслоўскі . - Выраз “Няякасны асфальт сыходзіць разам са снегам!” набыў рэальнасць у нашым горадзе, і нават самі прадстаўнікі гарадскіх службаў казалі, што на пачатак вясны гэтага года для 80% дарог у Брэсце ўжо скончыліся ўсе гарантыйныя тэрміны эксплуатацыі і яны даўно патрабуюць капітальнага рамонту”.

Менавіта таму актывіст “Гавары праўду!” прапануе ўключыць “дарожнае” пытанне ў парадак дня сесіі гарсавета, а таксама стварыць камісію, якая будзе ажыццяўляць кантроль за станам дарожнага пакрыцця. Акрамя таго, на думку Маслоўскага, неабходна правесці маніторынг наконт якасці асфальтавага пакрыцця (бітуму), які выкарыстоўваецца падчас рамонту, а ў перспектыве - распрацаваць і зацвердзіць рэгіянальную праграму дарожнага будаўніцтва.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international