Віцебскія праваабаронцы мяркуюць сабраць 50 тысяч подпісаў у падтрымку Ігара Пастнова

2013 2013-09-03T11:44:57+0300 2013-09-03T11:46:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/postnov-petition.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтэрнэт-петыцыя ў абарону віцебскага ўрача Ігара Пастнова

Інтэрнэт-петыцыя ў абарону віцебскага ўрача Ігара Пастнова

Гэта ўжо трэцяя інтэрнэт-петыцыя ў абарону віцебскага ўрача Ігара Пастнова, якому прысуджана прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Праваабаронцы патрабуюць правесці паўторную псіхіятрычную экспертызу доктара Ігара Пастнова.

"Праваабаронцы ўпэўненыя, што камісія псіхіятраў з Віцебску ў вызначэнні стану і ацэнкі рызыкі, якую ён нібыта ўяўляе для сябе і навакольных, не маглі быць аб’ектыўнымі, бо на сваёй працы яны падпарадкоўваюцца галоўурачу Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псіхіятрыі і наркалогіі Алене Мартынавай. Менавіта апошняя ініцыявала працэс змяшчэння апальнага лекара ў вар’ятню. На падставе экспертызы віцебскіх псіхіятраў, залежных ад Мартынавай, судом было прынятае рашэнне аб гвалтоўным лячэнні Пастнова", - гаворыцца на мясцовым праваабарончым сайце "Віцебская вясна".

Калі незалежная экспертная камісія прызнае памылковасць высноў, зробленых псыхіятрамі – калегамі Пастнова, якія працавалі разам з ім ў Віцебскай псіхлякарні, гэта можа  быць падставай для адмены рашэння суду аб прымусовым псіхіятрычным лячэнні.

Віцебскія праваабаронцы плануюць сабраць пад петыцыяй  «Свабоду доктару-праўдалюбу Ігару Пастнову, гвалтоўна змешчанаму ў вар’ятню ў Беларусі» 50 тысяч подпісаў. 

Раней у інтэрнэце з'явілася петыцыя, таксама адрасаваная  міністру аховы здароўя Васілю Жарко. Аўтары патрабуюць спыніць прымусовае лячэнне Ігара Пастнова ў абласным псіхіятрычным шпіталі. 

Самую першую інтэрнэт-петыцыю склаў стваральнік незарэгістраванай Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі Белая Русь Сяргей Рыжоў

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international