Палітвязень Аляксандар Францкевіч выйшаў з турмы

2013 2013-09-03T08:23:25+0300 2013-09-04T14:48:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Сёньня ў 5.30 ранку з Івацэвіцкай калёніі вызвалены палітвязень Аляксандар Францкевіч.

“Паднялі ў 5.00, а не як звычайна пад’ём у калёніі ў 6.00. За паўгадзіны аформілі ўсе дакумэнты і ў 5.30 выпусьліці за браму турмы. Хутчэй за ўсе гэта зроблена раньней, каб я не пасьпеў разьвітацца з сябрамі па калёніі,” – мяркуе Аляксандар Францкевіч.

Палітвязень распавёў, што ўвесь час адчуваў ціск, але ціснулі і на звычайныз зьняволеных:

“Калі чалавек моцны, неважна па якіх прычынах ён сядзіць, то ён вытрымае”.
Апошнія пяць месяцаў Аляксандар Францкевіч правёў у ПКТ. Ведае пра тое, што адбываецца ў краіне па прэсе і лістах. Тое, што адбываецца сёньня ў Беларусі назваў “палітычным тэрорам”.

“Мае погляды не зьмяніліся, а толькі ўмацаваліся,” – адзначыў палітвязень.
Перад зьмяшчэньнем ў ПКТ некалькі разоў бачыўся з Эдурдам Лобавым, ведае, што пайшоў вучыцца на сваршчыка.

Палітвязень распавёў, што ў калёніі вельмі дрэннае харчаваньне.

“Пражыць можна толькі з таго, што дасылаюць сваякі. З гародніны, якую давалі ў турме, я бачыў толькі моркву”.

У планах Аляксандра аднавіцца на фірме, дзе працаваў да арышту. Аляксандар праграміст.

“Да кампутара не дакранаўся 3 гады, але калі бачыў яго ў турэмшчыкаў, ажно “рукі часаліся”.

Цяпер плянуе ехаць у Наваполацк, дзе яму прызначылі нагляд, але паспрабуе перавесьціся ў Менск, каб мець магчымасьць працаваць у кампутарнай фірме.

Аляксандар Францкевіч вельмі дзякаваў усім за падтрымку і лісты, якія яму дасылалі ўвесь час. Калі ён выйшаў, то нёс вялікі пакунак з лістамі.

Тры гады таму, у верасьні 2010 году, яго арыштавалі па справе анархістаў. А 24 траўня 2011 году Заводзкі суд прысудзіў Аляксандру Францкевічу тры гады пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international