Перад кангрэсам дэмсілаў пройдуць сем рэгіянальных сходаў

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле спадара Анатоля Лябедзькі, кіраўнікі цэнтральных структураў, што ўваходзяць у Палітраду аб’яднаных дэмсілаў, пагадзіліся з тым, што яны надалей будуць выконваць усе рашэньні рэгіянальных кааліцыйных структураў:

“Вырашана правесьці сем рэгіянальных сходаў, у якіх удзельнічаюць тыя, хто прайшоў праз палітычную кампанію “мясцовыя выбары”, а таксама тыя дэлегаты кангрэсу дэмсілаў, якія былі абраныя на сходах альбо праводзілі парлямэнцкую кампанію. Таксама вылучана яшчэ 7 месцаў на кожны рэгіён для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў альбо вядомых асобаў. Удзельнікі гэтых сходаў і вырашаць усе пытаньні, якія не змагала вырашыць пагадняльная камісія. І самае галоўнае, што ўдзельнікі канфэрэнцыі пагадзіліся з тым, што рашэньні гэтых сходаў будуць абавязковымі для ўсіх”.

Мяркуецца, што ў кожным сходзе будуць удзельнічаць каля 150 чалавек. І калі, прыкладам, на чатырох з сямі сходаў бальшыня вырашыць абраць новага лідэра (на Кангрэсе альбо Палітрадзе), дык так яно і будзе. А калі бальшыня вырашыць не абіраць, дык усе згодзяцца і з гэтым рашэньнем.

Анатоль Лябедзька гаворыць, што рэгіянальныя сходы магчыма правесьці цягам трох бліжэйшых тыдняў. А гэта азначае, што “пэрспэктыва правесьці новы Кангрэс дэмсілаў да канца вясны выглядае цалкам верагоднай”, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international