Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

2013 2013-09-02T17:48:00+0300 2013-09-02T15:33:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dompravouchalaviekavilnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава заклікае людзей з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй, гатовых прысвяціць свае высілкі і час валанцёрскай працы і зацікаўленых у набыцці вопыту, новых знаёмстваў і ведаў, далучыцца да каманды валанцёраў-практыкантаў.

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў выгнанні дзейнічае ў Вільні з 2007 года і дапамагае праваабаронцам у іх дзейнасці.Дом арганізуе трэнінгі і прадастаўляе іншым арганізацыям памяшканні для правядзення ўласных мерапрыемстваў (семінараў, школ, трэнінгаў, канферэнцый) для праваабаронцаў, НДА, журналістаў, студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.

Асноўныя напрамкі валанцёрскай дапамогі:

-Дапамога ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў

- Тэхнічная дапамога па апрацоўцы дакументаў і інфармацыі;

- Аналітычная праца;

- Журналісцкая праца па асобных падзеях (для фотажурналістаў);

- Распрацоўка крэатыўных ідэяў

- Іншыя віды дапамогі - у залежнасьці ад пажаданняў, здольнасцяў і магчымасцяў.

Варта адзначыць, што праца практыкантаў грунтуецца на зацікаўленасці і энтузіазме і не аплочваецца, аднак прадастаўляе валанцёрам мажлівасці самарэалізацыі і ўдзелу ў цікавых беларускіх і міжнародных праектах, семінарах і лекцыях і магчымасці атрымаць новыя карысныя знаёмствы, веды і вопыт.

Усіх зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст на адрас  administrator.belarus@humanrightshouse.org  да  20 верасня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international