На медыйным фронце Салігоршчыны без пераменаў

2013 2013-09-02T13:42:00+0300 2013-09-02T13:42:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk.org-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы прааналізавалі сітуацыю са свабодай слова ў медыйнай прасторы Салігорскага рэгіёна за апошнія тры месяцы.

У поле зроку мясцовых прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкага камітэту патрапілі як дзяржаўныя, так і незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Па словах праваабаронцаў, сітуацыя на медыйным фронце Салігоршчыны за летні перыяд аніяк не змянілася.

- Тое што мы маем у рэгіёне з’яўляецца наўпроставым адлюстраваннем стану свабоды слова па ўсёй краіне. Дзяржапрапаганда і так званая дабараавхотна-прымусовая падпіска ў казённым сектары, самацэнзура і віртуальная рэчаіснасць для прыватных і незалежных медыяў, - кажа сябра БХК Леанід Мархотка.

Такія дзяржаўныя СМІ як газета “Шахцёр” і Салігорскі тэлеканал, па назіранні праваабаронцаў, па ранейшаму ўхіляюцца ад асвятлення актуальных і вострых для мяцовай грамадскасці тэмаў. Не кранаюць балючыя для ўладаў пытанні і падкантрольныя дзяржаве прыватныя медыі. Да іх ліку праваабаронцы адносяць газету “Лідэр-Прэс” ды папулярны сайт “Электронны Салігорск”. У летні перыяд некаторыя з вышэйадзначаных медыяў змянілі дызайн ды структуру сваіх выданняў. Змена формы, аднак, не пацягнула за сабою змены зместу.

З афіцыйна зарэгістраваных у рэгіёне выданняў артыкулы на вострыя тэмы можа сабе дазволіць толькі рэгіянальнае слуцка-салігорскае выданне “Інфа-Кур’ер”. У інтэрнэт-прасторы пальму першынства па свабодзе слова па-ранейшаму трымае сайт САЛІГОРСК.org. Аніякай цэнзуры на гэтым партале наўпрост не існуе. Зрэшты, праваабаронцы адзначаюць досыць нестабільную працу гэтага інтэрэнэт-рэсурса ў летні перыяд. Неабыякавасць да крытычных для ўладаў матэрыялаў праяўляе і сайт “Салігорск-Інфа”, але назваць яго паўнавартасным інфармацыйным рэсурсам пакуль нельга.

Агульны фон існаваня медыяў у рэгіёне мясцовыя праваабаронцы характэрызуюць як стабільна кепскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international