Заўтра на волю выходзіць Аляксандр Францкевіч

2013 2013-09-02T12:22:01+0300 2013-09-02T12:22:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Палітвязня павінны вызваліць 3-га верасня. Але пасля вызвалення над ім будзе ўсталяваны нагляд на паўгады.

Па словах маці актывіста, адміністрацыя калоніі прасіла два гады нагляду, але суддзя дала паўгады.

Падчас зняволенне Аляксандр Францкевіч падзвяргаўся ціску з боку адміністрацыі калоніі, некалькі разоў яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Як і іншыя палітвязні, ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, за што яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар.

Аляксандр Францкевіч у 2011 годзе быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў падпале шэрагу дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Палітвязень  адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму “Воўчыя норы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international