Нэльсан Мандэла выпісаны з шпіталя

2013 2013-09-02T12:00:52+0300 2013-09-02T12:00:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nelsan-mandela.jpg
Нэльсан Мандэла

Нэльсан Мандэла

Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла быў выпісаны з шпіталя і дастаўлены ў свой ​​дом у Ёганэсбургу, дзе працягне курс інтэнсіўнага лячэньня, гаворыцца на сайце офісу паўднёваафрыканскага прэзыдэнта.

Днём раней ўлады ПАР аспрэчылі паведамленьні пра выпіску 95-гадовага Мандэлы. Паводле заявы, стан Мандэлы застаецца крытычным, але стабільным.

«Яго лекары перакананыя, што дома яго будуць лячыць ня горш, чым у шпіталі ў Прэторыі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Там таксама адзначаецца, што ў доме Мандэлы зроблена ўсё неабходнае для таго, каб экс-прэзыдэнт змог працягнуць курс інтэнсіўнага лячэньня. Сачыць за яго здароўем будуць тыя самыя лекары, што і ў Прэторыі.

Пры неабходнасьці, адзначаецца ў заяве, ён будзе зноў шпіталізаваны.

Першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі знаходзіцца ў шпіталі з чэрвеня, калі ён быў шпіталізаваны зь лёгачнай інфэкцыяй.

У ліпені ў краіне прайшлі святкаваньні яго 95-годзьдзя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international