Польскай грамадскай школе адмовілі ў памяшканьні для сьвяткаваньня свайго юбілею

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавічская грамадская школа польская святкуе свой 20-гадовы юбілей не ў мясцовым Доме культуры, а ў маленькім зале афіцыйна зачыненага будынка.

Як паведаміла заснавальнік і кіраўнік школы Альжбета Даленга-Вжосэк, да юбілею, на які з’едуцца каля сотні гасцей з Беларусі і Польшчы, яны нанялі залу ў баранавіцкім Доме культуры будаўнікоў. Але нечакана за тыдзень да свята патэлефанавалі з кіраўніцтва Дома культуры і паведамілі: папярэдняя дамоўленасць скасавана. Як кажуць мясцовыя палякі, быццам бы шырокае святкаванне юбілею не спадабалася мясцовым уладам.

– Для нас гэта навіна была дзіўнай, бо за ўсе 20 год ніякай палітычнай прапагандай мы не займаліся, дзеці сюды прыходзілі толькі вучыцца. Прыйдзецца цяпер збірацца на свята ў маленькай зале Дома польскага. Безумоўна, месца там мала, але што зробіш? Спадзяюся, хоць там ніхто перашкаджаць не стане, – з сумам канстатуе Альжбета Даленга-Вжосэк.

Нагадаем, што будынак Дома польскага ў Баранавічах афіцыйна зачынены ў студзені гэтага года ў сувязі з парушэннем пажарных і санітарных патрабаванняў. Нягледзячы на гэта, у лютым пры дазволе гарвыканкама там было праведзена традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, на якім за сто дзён да выпуску сустракаліся навучэнцы школы і іх бацькі.

У апошні год на заняткі туды прыходзілі 307 дзяцей з першага па адзінаццаты клас. Пару год таму іх колькасць дасягала 600 чалавек, паведамляе “Бюлетэнь онлайн”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international