Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча

2013 2013-09-02T11:58:05+0300 2013-09-02T11:58:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovi4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.

Сябры праваабарончага Цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў скаргах даводзілі, што Закон "Аб масавых мерапрыемствах” супярэчыць Канстытуцыі і абмяжоўвае правы, прапісаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Скаргу Таццяны Рэвякі суд не задаволіў 27 жніўня, такое ж самае рашэнне было прынята і адносна скаргі Уладзіміра Лабковіча. Пастановы аб прыцягненні да адказнасці праваабаронцаў былі пакінутыя ў сіле.

Нагадаем, 5-га жніўня Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч у цэнтры Мінска раздавалі мінакам паштоўкі з выявай зняволенага старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага. Праз 20 хвілін яны былі аштрафаваныя і дастаўленыя ў аддзяленне РАУС. 6-га жніўня рашэннем суда Савецкага раёну праваабаронцаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці - за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства - і пакаралі штрафам - 3 млн. рублёў кожнага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international