Брэст: пачаўся збор подпісаў наконт вырашэння праблем садкоў і школ

2013 2013-09-02T10:56:42+0300 2013-09-02T10:56:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkola-1-u-minsku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятарамі звароту з’яўляюцца жыхары Брэста , якія праз Інтэрнэт інфармуюць гараджан аб тым , што ў сувязі з будаўніцтвам або пашырэннем асобных мікрараёнаў горада паўстала праблема даступнасці адукацыі па месцы жыхарства. У першую чаргу гэта датычыцца мікрараёнаў “Паўднёвы”, “Вулька” , “Кавалёва”, “Паўднёва-Захад”: згаданыя мікрараёны не забяспечаны неабходнай колькасцю дзіцячых дашкольных устаноў , устаноў пачатковай і сярэдняй школы. У выніку бацькі вымушаныя марнаваць час, каб штодня суправаджаць дзяцей у дзіцячы сад ці пачатковую школу ў іншыя мікрараёны горада, дзе таксама ствараецца перапоўненасць навучальных устаноў (як, напрыклад , гэта адбываецца ў мікрараёне “Усход”).

Аўтары звароту таксама адзначаюць, што такая сітуацыя вядзе да дадатковай перагружанасці ў гадзіны пік грамадскага транспарту. Таму жыхары Брэста прапануюць перагледзіць практыку размяшчэння навучальных і выхаваўчых устаноў у горадзе і запланаваць на гэта сродкі ў бюджэце. Акрамя таго, у звароце выказваецца просьба ў далейшым пры праектаванні і будаўніцтве новых мікрараёнаў (альбо пашырэнні існуючых) адначасова з узвядзеннем жылых дамоў таксама з’яўляліся аб’екты сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, установы адукацыі і транспартнай інфраструктуры. Затым подпісы будуць накіраваныя ў Міністэрства адукацыі РБ і Брэсцкі гарвыканкам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international