Сёньня будзе абвешчана судовае рашэньне па справе ліквідацыі берасцейскага грамадскага аб’яднаньня “Стары горад”

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка Берасьцейскі абласны суд будзе рагзлядаць пазоў упраўленьня юстыцыі, якое патрабуе ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Стары горад”, паколькі тое ня мае сталага офіснага памяшканьня, а ў статуце не прапісаная такая новая норма, як “прадмет дзейнасьці арганізацыі”.

Пры гэтым чыноўнікі не патлумачылі сябрам рады арганізацыі, што гэта азначае. Не прымаюцца й тлумачэньні пра тое, што ў “Старога гораду” ёсьць юрыдычны адрас у рэдакцыі газэты “Брестский курьер”, а сталае памяшканьне для дзейнасьці арганізацыі проста не патрэбнае.

”Нягледзячы на тое, будзе пакінутая нашая рэгістрацыя ці ня будзе, мы як арганізацыя ці як асобы будзем далей працягваць нашу дзейнасьць” сцявярджае сяброўка рады арганізацыі “Стары горад” Наста Ільіна. Яна паведаміла, што летась у Берасьці зьліквідавалі няўрадавую арганізацыю “Дзедзіч” і фонд “Вежа”.

Нагадаем, што “Стары горад” працуе з 1992 году. Сябры арганізацыі дасьледуюць і папулярызуюць сярэднявечную гісторыю Берасьця, клапацяцца пра ахову старых і ўсталяваньне новых помнікаў выбітным дзеячам Берасьцейшчыны.

Ліквідацыю грамадскіх аб’яднаньняў на Беларусі каментуе праваабаронцы Валянцін Стэфановіч:

“На жаль, гэта характэрная для Беларусі зьява цягам апошніх чатырох гадоў, з 2003 году. Усё гэта ідзе ў межах кампаніі, скіраванай на ліквідацыю няўрадавых арганізацыяў, якія не падкантрольныя ўраду і займаюць самастойную пазыцыю.

І гэтыя фармальныя прычэпкі выкарыстоўваюцца ўпраўленьнямі й Міністэрствам юстыцыі для ліквідацыі няўрадавых арганізацыяў вельмі часта”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international