Паштоўкі да палітвязняў, падпісаныя ў рамках акцыі “Свабода х2”, не дайшлі да адрасатаў

2013 2013-08-30T14:08:00+0300 2013-08-30T14:08:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migalski-2.jpg
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі

У Бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага вярнулася пасылка з Беларусі з паштоўкамі палітвязням. Пасылка пазначана пячаткай "не положено". Яна ўтрымлівае болей за сотню паштовак са словамі падтрымкі палітвязням Міколу Статкевічу і Змітру Дашкевічу.

Знамянальна, што паштоўкі вярнуліся ў дзень, калі на волю выйшаў лідар "Маладога Фронту", - адзначае ініцыятар акцыі "Свабода х2" еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

- Вярнулася з Беларусі каля ста паштовак, якія былі дасланыя палітвязням. Гэта парадаксальна, што як раз у дзень вызвалення Дашкевіча вярнуліся гэтыя паштоўкі, якія не былі яму перададзеныя. Гэтыя паштоўкі ў нас ў бюро і мы зноў іх вышлем у бліжэйшыя дні.

Цягам аднаго месяца паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітвязням у рамках акцыі "Свабода х2" пераслалі звыш 1000 вядомых людзей з розных куткоў свету, між іншым міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ці дэпутаты Бундэстагу Бэрбель Кофлер і Ута Цапф.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international