Гомельскі каардынатар «Гавары праўду!» просіць пракуратуру пакараць міліцыянераў, якія яго затрымлівалі

2013 2013-08-30T11:13:15+0300 2013-08-30T11:13:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sliapuchin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Гавары праўду" Валер Сляпухін.

Актывіст "Гавары праўду" Валер Сляпухін.

Гомельскі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін накіраваў скаргу пракурору Кастрычніцкага раёна Мінску з нагоды затрымання 24 жніўня. Нагадаем, 24 жніўня міліцыя прыйшла ў мінскі офіс «Гавары праўду!» і затрымала там каля 30 чалавек, у тым ліку рэгіянальных актывістаў. Затрыманых даставілі ў Кастрычніцкі РАУС сталіцы, а затым адпусцілі.

Заяву на імя пракурора Кастрычніцкага раёна Мінску падрыхтаваў праваабаронца Леанід Судаленка.

У звароце Валер Сляпухін перадае акалічнасці затрымання, у тым ліку, што ён прымусова утрымліваўся ў аддзяленні міліцыі звыш трох гадзін. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся, не растлумачылі прычын затрымання, а таксама не склалі і не выдалі пратакол аб фактычным затрыманні.

«За час прымусовага ўтрымання ў Кастрычніцкім РАУС супрацоўнікі міліцыі супраць маёй волі ўзялі ў мяне адбіткі пальцаў, таксама сфатаграфавалі мяне такім чынам, як фатаграфуюць крымінальнікаў. Такія дзеянні я лічу незаконнымі, груба парушаючымі мае правы», - адзначыў у заяве каардынатар.

Ён лічыць, што прымусовае ўтрыманне ў аддзяленні міліцыі на тэрмін звыш трох гадзін з'яўляецца несумяшчальным ў адносінах да павагі яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама правоў на прэзумпцыю невінаватасці.

«Супрацоўнікам міліцыі я тлумачыў, што дактыласкапію я прайшоў ва ўстаноўленым парадку, у базе маюцца мае адбіткі пальцаў. Тым не менш, адбіткі пальцаў без дастатковых на гэта падстаў у мяне знялі паўторна. Фатаграфаванне без маёй волі ў анфас і профіль лічу незаконным. Прашу правесці пракурорскую праверку, па выніку якой даць прававую ацэнку кожнаму з названых парушэнняў, прыцягнуць вінаватых у парушэнні заканадаўства асоб да ўстаноўленай адказнасці», - адзначыў у звароце Валерый Сляпухін.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international