Актывістаў “Маладога фронту” Івана Горана і Артура Сасіма затрымалі за значкі з нацыянальнай сімволікай Беларусі

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 красавіка ў Баранавічах былі затрыманыя актывісты Маладога Фронту Горан Іван і Сасім Артур.Юнакоў затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія заўважылі на вопратцы маладафронтаўцаў значкі з нацыянальнай сымболікай Беларусі. Пасьля затрыманьня быў праведзены асабісты дагляд рэчаў, пры якім у сяброў моладзевага нацыянальнага руху былі знойдзеныя налепкі да Чарнобыльскага Шляху - 2007.

Пазьней маладафронтаўцаў адвезьлі ў раённы пункт аховы парадку для складаньня пратаколаў, дзе высветлілася, што затрыманыя зьяўляюцца непаўнагадовымі. Знойдзеныя ў хлапцоў друкаваныя матэрыялы - налепкі былі прысьвечаныя масавай акцыі апазыцыі Чарнобыльскаму Шляху, якая адбудзецца 26-га красавіка ў 18:00 у Менску на плошчы Якуба Коласа. Да гэтага часу невядома, што адбылося у пастарунку з затрыманымі Горанам Іванам і Сасімам Артурам, бо тэлефоны сяброў руху, гэтак як і некаторых іншых актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту, якія паехалі, каб высьветліць сытуацыю, па невядомай прычыне адключаныя. Пра гэта паведаміла прэсавая служба “Маладога фронту”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства