Зміцер Дашкевіч: "Я працягну сваю грамадска-палітычную дзейнасць" (відэа)

2013 2013-08-29T14:28:32+0300 2013-08-30T10:04:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daszkevicz-2013.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч пасля вызвалення

Зміцер Дашкевіч пасля вызвалення

Былы палітвязень даў першую прэс-канферэнцыю пасля свайго вызвалення. 

Зміцер Дашкевіч разам са сваім паплечнікам Эдуардам Лобавым быў арыштаваны за дзень да Плошчы, 18 снежня 2010 года. У двары жылога дома па вуліцы Панамарэнкі ў Мінску яны нібыта збілі двух чалавек. На судзе так ніхто і не змог убачыць гэтых людзей, якія выдавалі сябе за беспрацоўных. Яны хаваліся ў суседнім пакоі і давалі паказанні праз прычыненыя дзверы.

Дашкевічу далі 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобаву — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Па заканчэнні двухгадовага тэрміну ў Глыбоцкай калоніі адбыўся закрыты суд, дзе Дашкевіч быў прызнаны вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго да году пазбаўлення волі. Апошні год маладафронтавец адбываў пакаранне ў Гродзенскай турме. 28 жніўня яго вызвалілі, але за ім ўсталяваны прэвентыўны нагляд. "Таму гэта ўмоўная "свабода", - кажа актывіст. - У любы момант мяне могуць ізноў закінуць у турму".

Афіцыйна Зміцеру Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні толькі аднойчы, калі ён сядзеў у Горках. "Начальнік запрасіў да сябе і прапанаваў напісаць прашэнне аб памілаванне, паабяцаўшы, што выпусцяць на волю. Але я адмовіўся", — распавёў актывіст. 

Аднак неафіцыйных прапановаў напісаць прашэнне было шмат. Невядома толькі, ці гэта была ініцыятыва турэмнага начальства, ці загад зверху. 

Разам з тым, Дашкевіч не асуджае тых палітыкаў, якія ўсё ж напісалі прашэнне аб памілаванні. "Не ў тым справа: пісаў ці не пісаў, а ў тым, што далей робіць чалавек, якаяў  яго пазіцыя і чым ён займаецца, - пракаментаваў актывіст і дадаткова адзначыў пра экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня Саннікава: - Так, як за Саннікава, не браліся ні за кога, за выключэннем, відаць, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага, якіх ужо няма ў жывых".

Лідар "Маладога фронта" адзначыў, што плануе надалей працягнуць сваю грамадска-палітычную дзейнасць. 


Зміцер Дашкевіч: "Я працягну сваю грамадска-палітычную дзейнасць" (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international