Міколу Дземідзенку арыштавалі на 12 сутак

2013 2013-08-29T13:51:38+0300 2013-08-29T16:51:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

У Мінску 29 жніўня, перад прэсавай канферэнцыяй Зміцера Дашкевіча, быў затрыманы былы актывіст "Маладога фронта" Мікола Дземідзенка.

Пазней у судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска яму прысудзілі 12 сутак арышту па артыкуле 23.4 КаАПП - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.

У судзе Фрунзенскага раёну Мінску актывіста Мікалая Дземідзенку прызналі невыязным. Пра гэта распавяла яго жонка.

«У судзе разглядалася справа за неаплачаныя штрафы. Штрафы аплачаныя. Тым ня менш правялі суд і прызналі Міколу невыязным. Квіткі пра выплачаныя штрафы я спрабую перадаць судзьдзі», — сказала Алеся Дземідзенка.

Другі суд адбыўся ў Цэнтральным судзе г. Мінску. Актывіста абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні міліцыі. Нібыта Мікалай вырываўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international