Драматург, аштрафаваны за каментары ў інтэрнэце, звольнены з тэатра

2013 2013-08-29T12:10:32+0300 2013-08-29T12:10:32+0300 be

Па словах Карэліна, у Новы драматычны тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама.

У маі гэтага года на форуме партала tut.by Карэлін пакінуў два негатыўныя каментары на адрас беларускай міліцыі, за што ў дачыненні да яго быў распачаты адміністрацыйны працэс па двух артыкулах КоАП Рэспублікі Беларусь — 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 9.3 (абраза). У ліпені драматург быў аштрафаваны на 10 млн. рублёў, аднак потым гэту суму скарацілі да 7 млн. рублёў.

Пазней Карэлін пайшоў у адпачынак, а пасля вяртання з яго 26 жніўня адправіўся да дырэктара тэатра Васіля Марцецкага для вырашэння рабочых пытанняў, аднак той параіў яму напісаць заяву аб звальненні, расказаў драматург. Паводле слоў Карэліна, Марцецкі паведаміў, што ў тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама і запатрабавалі звольніць драматурга.

«Я не рызыкнуў падводзіць чалавека пад манастыр і спыняць яго кар’еру, таму я напісаў заяву пра сыход, разумеючы, што калі гутарка зайшла так, то прычына для майго звальнення ў гэтай краіне заўсёды знойдзецца», — расказаў драматург. Карэлін прапрацаваў у Новым тэатры менш як год — з 26 верасня 2012 года. Паводле яго слоў, у ліпені дырэктар тэатра напісаў яму станоўчую характарыстыку для суда, а таксама падпісаў заяву аб прадаўжэнні кантракта на два гады.

Цяпер драматург знаходзіцца ў пошуках новай працы і гатовы працаваць не па спецыяльнасці. Акрамя таго, драматург не выключае магчымай эміграцыі з Беларусі. «Я ўзяў пад увагу параду дырэктара. Ён сказаў, што мне лепш пакінуць не толькі тэатр, але і Беларусь, таму што далей будзе толькі горш. Я не ўпэўнены, што гэта былі яго словы. Мне здаецца, што гэта было перададзена людзьмі, якія запатрабавалі майго звальнення», — сказаў Карэлін.

Дырэктар Новага тэатра Васіль Марцецкі, у сваю чаргу, сцвярджае, што драматург звольніўся сам 26 жніўня. На пытанне, ці звязана звальненне Карэліна з адміністрацыйным працэсам у дачыненні да яго, Марцецкі адказаў, што знаходзіўся ў адпачынку і «не ў курсе таго, што адбывалася ў Мінску». З упраўлення ідэалагічнай працы, паводле слоў Марцецкага, да яго ніхто не звяртаўся.

«Мы зусім спакойна рассталіся ў панядзелак, ён напісаў заяву. Да гэтага ён мне з Масквы тэлефанаваў, расказваў, што ён там працуе над чарговым серыялам і што спрабуе атрымаць расійскае грамадзянства. Я напісаў яму вельмі добрую характарыстыку і наогул да яго вельмі добра стаўлюся. Ён вельмі добры спецыяліст, і мне цяпер будзе цяжка знайсці іншага», — сказаў ён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international