Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру?

2013 2013-08-29T11:44:32+0300 2013-10-03T16:35:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-spravazdacha-prezentacyja-01.04.2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка падчас прэзентацыі справаздачы 1 красавіка 2013 г.

Павел Сапелка падчас прэзентацыі справаздачы 1 красавіка 2013 г.

Супрацоўнікі СІЗА КДБ Беларусі, мякка кажучы, пакрывілі душой, калі адмовіліся прыняць перадачу затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру.

Як стала вядома са словаў адваката Баумгертнера Аляксея Басістава, які прадстаўляе інтарэсы сям'і прадпрымальніка, 28 жніўня маці Уладзіслава Баўмгертнера спрабавала перадаць яму пасылку з асабістымі рэчамі і прадметамі гігіены. Супрацоўнікі СІЗА адмовіліся прыняць рэчы, за выключэннем зубной пасты, шчоткі, мыла і ручнікі",  спаслаўшыся пры гэтым на тое, што па статусе затрыманага В.Баумгертнеру не паложана перадаваць асабістыя рэчы.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які працяглы час займаецца маніторынгам месцаў прымусовага ўтрымання, звярнуўся па каментар да вопытнага юрыста і эксперта Паўла Сапелкі:

“Насамрэч, Закон "Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай" не адрознівае правы затрыманых і зняволеных пад варту, там ім даецца адзінае вызначэнне - "асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай". У адпаведнасці з названым законам, асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай маюць права, у тым ліку, атрымліваць інфармацыю аб сваіх правах і абавязках, рэжыме утрымання пад вартай, парадку падачы хадайніцтваў, прапаноў, заяў і скаргаў; на асабістую бяспеку ў месцах утрымання пад вартай; на гуманнае абыходжанне і павагу іх чалавечай годнасці; атрымліваць пасылкі, перадачы; атрымліваць і адпраўляць грашовыя пераводы; на перапіску; на дадатковае матэрыяльна - бытавое забеспячэнне.

Асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазваляецца атрымліваць без абмежавання колькасці пасылкі, вага якіх не павінна перавышаць нормаў, устаноўленых паштовымі правіламі , а таксама перадачы, агульнай вагой не больш за трыццаць кілаграмаў у месяц. Грашовыя пераводы, якія паступаюць асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай, залічваюцца на іх асабовыя рахункі, пра што паведамляецца ім і органу, які вядзе крымінальны працэс. Пасылкі і перадачы, якія змяшчаюць лекавыя сродкі, прымаюцца пасля заключэння ўрача па месцы ўтрымання пад вартай. Пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да перадачы ў месцы ўтрымання пад вартай, усталёўваецца Правіламі ўнутранага распарадку адпаведнай ўстановы.

Рэжым, які павінен забяспечыць выкананне правоў, свабод і законных інтарэсаў асоб, што ўтрымліваюцца пад вартай , выкананне імі сваіх абавязкаў, ахову і нагляд за імі, бяспеку іх і супрацоўнікаў СІЗА КДБ усталёўваюць Правілы ўнутранага распарадку ў следчых ізалятарах органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У Правілах ўстаноўлены тыя ж самыя правы затрыманых, паколькі Правілы не могуць супярэчыць Закону”.

“Уяўляецца, - мяркуе Павел Сапелка, - што да затрыманага ўжываюць даўно адпрацаваную схему: даюць зразумець, што ён цалкам ізаляваны, усімі кінуты, ягоны лёс цалкам у руках следства. Ну і гэтак далей па спісе: абмежаванне на кантакты з адвакатам, “перапоўненыя” следчыя кабінеты, забарона на разгалошванне дадзеных папярэдняга расследавання адвакатам, арышт без судовай санкцыі і як вынік - парушэнне стандартаў справядлівага суда з першых дзён крымінальнага пераследу”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх год  праводзіў маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі, вынікам якога стала “Справаздача па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Гэтая праца працягваецца і зараз: аналізуецца інфармацыя, выяўляюцца недахопы айчыннага пенітэнцыярнага заканадаўства, рыхтуюцца рэкамендацыі для выпраўлення існуючых праблем.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international