“Для мяне гэта было прыемнай нечаканасьцю” – паведаміў ПЦ “Вясна” моладзевы актывіст Дзяніс Дзянісаў, які вызвалены сёньня пад заклад

2007 2007-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са сьледчага ізалятару ў Віцебску сёньня адпушчаны пад заклад Дзяніс Дзянісаў. Яго сустракалі родныя і сябры. Дзяніс паведаміў, што ў следчым ізалятары моцна хварэў, таму трэба час, каб аднавіць свае сілы. Але тым ня менш, Дзяніс ўдзячны ўсім, хто аказаў грашовую дапамогу.

Шматлікія сябры, знаёмыя, прадстаўнікі дэмакратычных рухаў у кароткі тэрмін змаглі сабраць неабходную для залогу суму ў 15 мільёнаў рублёў. Грошы былі ўнесены яшчэ 9 красавіка, у дзень нараджэньня Дзяніса. Аднак прайшлі яшчэ два дні пакуль пракурор Віцебскай вобласьці даў дазвол пакінуць ізалятар да суду

Нагадаем, што Дзянісу Дзянісаву прад’явілі абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу: “арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе”. Яго затрымалі 18 чэрвеня 2006 года ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава завялі летась у кастрычніку. А затрымалі моладзевага актывіста 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2.

Сам факт збору грашовых сродкаў дзеля вызваленьня пад заклад Дзяніса Дзянісава, калі больш за 100 чалавек адгукнуліся на заклік аб дапамозе, сьведчыць пра тое, што лёс палітычна пераследваемых  не абыякавы для простых беларусаў. Гэта можна лічыць маленькай перамогай дэмакратычнага асяроддзя ў нашай дзяржаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international