БХД сабрала 4200 подпісаў за вызваленне ксяндза Лазара

2013 2013-08-28T13:09:47+0300 2013-08-28T13:09:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.

Па стане на 12:50 27 жніўня 3054 подпісы сабраныя праз інтэрнэт і больш за 1150 подпісаў на падпісных аркушах каля касцёлаў. Зборшчыкі БХД адзначаюць, што большасць ксяндзоў не забараняе распаўсюд петыцыі і не перашкаджае парафіянам падпісвацца.

БХД плануе праводзіць збор подпісаў за ксяндза Лазара да ягонага вызвалення і заклікае ўсіх каталіцкіх вернікаў і неабыякавых людзей далучацца да кампаніі «Свабоду ксяндзу Лазару!».

Нагадаем Уладзіслаў Лазар быў затрыманы КДБ 31 траўня — амаль тры месяцы назад. У чым ён абвінавачваецца, невядома дагэтуль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international