Праграмны дырэктар Радыё Рацыя не змог атрымаць беларускую візу

2013 2013-08-28T12:16:07+0300 2013-08-28T12:16:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paszport1.jpg

Праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі, плануючы чарговы адпачынак, хацеў паехаць у Беларусь.

Наведаўшы консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку праз тыдзень пасля падачы дакументаў на турыстычную візу - атрымаў пашпарт з пячаткай “адмоўлена”.

РР: Праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя збіраўся ў час свайго адпачынку наведаць Беларусь, але такой магчымасці Вам не далі.

Юрась Ляшчынскі: Сапраўды, такой магчымасці не далі. Я ўчора набыў даведнік па Беларусі “Гісторыя за мяжой” на польскай мове, ужо да паловы дачытаў. Даведнік аўтара Анджэя Клапатоўскага, журналіста з Беластока, які цікава піша пра Беларусь. Думаў, што паеду, каб наведаць Беларусь, як турыст. Калі я раней працаваў журналістам, то тады трэба было больш па працы ездзіць. Я хацеў, як турыст, наведаць цікавыя месцы: у Мір хацеў паехаць, у Гародню, на Гарадзеншчыне шмат помнікаў культуры. Таксама Менск - сталіцу, бо кажуць, што гэта прыгожы горад. Хацеў наведаць горад над Бугам - Берасце. Я быў у консульстве, падаў усе патрэбныя паперы на візу, заплаціў. Праз тыдзень мне паведамілі, што адмаўляюць у выдачы візы ў Беларусь, пры гэтым не патлумачылі з-за чаго.

РР: Калі вы падавалі дакументы, ці былі прыкметы таго, што візу могуць не даць?

Юрась Ляшчынскі: Такіх прыкметаў не было, толькі спадар консул запрасіў мяне і майго сябра на кароткую размову, каб запытаць, дзе мы працуем, што гэта за ўстанова, але казаў прыйсці па візу. Дзіўна, бо я ў 2006 годзе атрымаў візу. Яна была ануляваная на мяжы, упусцілі ў Беларусь, але пасля сказалі вяртацца ў Польшчу. Гэта было перад прэзідэнцкімі выбарамі, але тады ў мяне была службовая віза. У той самы дзень сказалі, што гэта была тэхнічная памылка і ўпусцілі. Цяпер, як турыста, не ўпускаюць – гэта дзіўна. Дарэчы, дырэктар нашага радыё таксама хацеў паехаць у Беларусь як турыст у мінулым годзе, але і яму адмовілі ў выдачы візы.

РР: У вашай сітуацыі гэта цікава, бо Вы напэўна аб’ехалі ўсю Еўропу?

Юрась Ляшчынскі: Сумна, канешне, што можна ехаць ва ўсе краіны, толькі не ў Беларусь. Хаця розныя людзі ездзяць туды, некаторых там прымаюць, некаторыя могуць свабодна там падарожнічаць, а некаторыя не могуць. Чаму так, гэтага я не ведаю.

РР: У пашпарце вам паставілі адпаведную пячатку?

Юрась Ляшчынскі: Так, адпаведная пячатка ў пашпарце з датай 26. 08. 2013, “адмоўлена”.

РР: Ці спрабавалі вы даведацца, якія ў вас ёсць магчымасці ў далейшым атрымаць візу?

Юрась Ляшчынскі: Праз нейкі час трэба будзе зноў падаць дакументы на візу. Яшчэ засталося трохі адпачынку, дачытаю даведнік да канца, тады паспрабую яшчэ раз. 

РР: Вы прыгадалі спадара Яўгена Вапу, а ці ёсць сярод вашых занёмых іншыя такія выпадкі?

Юрась Ляшчынскі: Так, здаралася, што некаторыя не атрымлівалі візы ў Беларусь. Ведаю, што мой сябар, ён журналіст “Польскага радыё” , працуе ў Варшаве, Павел Бушко таксама атрымаў адмову ў выдачы візы. Некаторыя беластоцкія журналісты, а таксама некаторыя грамадскія дзеячы не могуць атрымаць візу. Дзіўна, што беларусы не могуць атрымаць візы ў Беларусь. Неяк дзіўна паводзіць сябе метраполія, дзяржава, Бацькаўшчына ў адносінах да сваіх суродзічаў за мяжой.

Юры Ляшчынскі прыгадвае, што ў мінулым годзе наведаць у турыстычных мэтах Беларусь планаваў і старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, але яму таксама адмовілі ў візе. Падобная сітуацыя здарылася і з некаторымі іншымі беларусамі ў Польшчы, якія ў выніку не змаглі наведаць беларускую метраполію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international