Суд не задаволіў патрабаванні Сырыцы да дзяржаўнай газеты “Наш край”

2013 2013-08-28T10:26:00+0300 2013-08-28T11:34:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca-u-sudze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца ў судзе.

Віктар Сырыца ў судзе.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 27 жніўня не задаволіў усе патрабаванні Віктара Сырыцы да дзяржаўнай газеты “Наш край”.

Раней мы паведамлялі, што Віктар Сырыца падаў зыскавую заяву ў суд на газету “Наш край”, якая 30 мая надрукавала інфармацыю пра культурніцкае мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года ля Мілавідскіх помнікаў. Прачытаўшы пра гэтае афіцыйнае мерапрыемства, Віктар Сырыца заказаў аўтобус і арганізаваў 2 чэрвеня паездку аматараў гісторыі на анансаваны культурніцкі фэст. Аднак 2 чэрвеня а 12.30 ля Мілавідскіх помнікаў нікога не было. Таму грамадскі актывіст і звярнуўся ў суд.

Ён даводзіў, што рэдакцыя газеты “Наш край” не ўказала звесткі пра арганізатара гэтага культурніцкага мерапрыемства. У газеце таксама атсутнічала інфармацыя, як патрабуе закон, пра спецыфіку запланаванага мерапрыемства, не было назвы і месцазнаходжання юрыдычнай асобы і г.д. Таму Віктар Сырыца патрабаваў, каб суд абавязаў рэдакцыю газеты “Наш край” надрукаваць абвяржэнне, што 30 мая 2013 года была пададзена несапраўдная інфармацыя пра мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года. Акрамя гэтага грамадскі актывіст імкнуўся, каб суд спагнаў з газеты “Наш край” панесеныя ім страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2 млн. 300 тыс. рублёў, а таксама спагнаць з рэдакцыі газеты “Наш край” выдаткі па ўплаце дзяржпошліны за падачу зыскавай заявы.

Адказнік галоўны рэдактар газеты “Наш край” Міхаіл Шубіч паведаміў суду, што газета надрукавала тую інфармацыю, якую атрымала ад аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама. Прадстаўнікі райвыканкама Дзмітрый Варвашэня і Таццяна Еўмянкова прызналі ў судзе, што не паспелі надрукаваць у афіцыйнай газеце інфармацыю аб тым, што запланавае мерапрыемства было перанесена. Аднак чыноўнікі імкнуліся пераканаць суд, што яны зрабілі ўсё, каб папярэдзіць людзей аб пераносе часу мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года. Праўда, прадстаўнікі мясцовай улады дакладна не паведамілі, як яны гэта зрабілі.

На працягу ўсіх 3-х судовых пасяджэнняў суддзя Вольга Апановіч рабіла выгляд, што спрабуе сур’ёзна і кваліфікавана разабрацца ў гэтай грамадзянскай справе. А ў выніку поўнасцю адмовіла Віктару Сырыцу ва ўсіх патрабаваннях да дзяржаўнай газеты “Наш край”.

 – Усе прысутныя на судзе яшчэ раз пераканаліся ў тым, як суддзі моцна залежаць ад выканаўчай улады. Такі суд ніколі не зможа прыняць аб’ектыўнае рашэнне і заўсёды будзе выконваць загады чыноўнікаў, а не судзіць па закону, – адзначыў Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international