У Гомелі пададзеная заяўка на правядзенне пікету 26 красавіка

2007 2007-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія актывісты дэмакратычных сілаў 9 красавіка падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 26 красавіка.

Як паведаміла БелаПАН адна з ініцыятарак правядзення пікету, сябра Партыі камуністаў Беларускай Марыя Багдановіч, сваёй акцыяй актывісты хочуць выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

Па словах М.Багдановіч, адзінае месца ў горадзе, дзе ў некаторых выпадках улады дазваляюць праводзіць такія мерапрыемствы, – пляцоўка перад ДК "Віпра" мясцовага таварыства глухіх. У гэтым месцы актывісты і маюць намер правесці чарнобыльскі пікет.

Афіцыйны адказ з гарвыканкама грамадзяне спадзяюцца атрымаць не пазней чым за пяць дзён да даты правядзення мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства