Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны за прадпрымальніцкія страйкі

2013 2013-08-27T10:41:45+0300 2013-08-27T11:57:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-kulgavik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 жніўня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста і прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, на якога маёр міліцыі Дзмітрый Мізгер склаў два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Грамадскі актывіст абвінавачваўся ў парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня 2013 года.

У адпаведнасці з пастановай суда 29 ліпеня 2013 года справа Мікалая Чарнавуса была накіравана назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў. І толькі пасля выпраўлення ў пратаколах памылак 26 жніўня суддзя Сяргей Данільчык разлядзеў справу грамадскага актывіста.

Загадчыца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чылік даводзіла суду, што менавіта Мікалай Чанавус быў арганізатарам несанкцыянаваных акцый прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня. Такой жа думкі прытрымліваўся ў судзе дырэктар Баранавіцкага кааператыўнага рынку Віталь Рахмеджанаў. Пасля выступлення прадстаўніцы гарвыканкама Таццяны Чылік суддзя Сяргей Данільчык паведаміў, што яна можа пакінуць суд, але яна папрасіла дазволу прысутнічаць і далей. На гэтую просьбу прадстаўніцы ідэалагічнай службы суддзя Сяргей Данільчык адказаў так: “Ну, калі няма спраў у гарвыканкаме, то можаце пасядзець у судзе”.

Мікалай Чарнавус не прызнаў сябе вінаватым ў арганізацыі страйкаў прадпрымальнікаў. Ён даводзіў суду, што 27 чэрвеня і 1 ліпеня быў стыхійны сход прадпрымальнікаў, якія сёння не ўпэўнены не толькі ў сваім цяперашнім становішчы, але і ў тым, што дзяржава зможа абараніць дробны бізнес па новых правілах Мытнага саюзу.

Суд не прызнаў грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса вінаватым у арганізацыі несанкцыянаваных акцый пратэсту прадпрымальнікаў, але прызнаў яго актыўным удзельнікам і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 21 базавай велічыні (2 100 000 рублёў).

Фота: Мікалай Чарнавус размаўляе з маёрам міліцыі Паўлам Кульгавікам падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international