Беларусь парушыла правы грамадзянкі Польшчы Вольгі Пічугінай

2013 2013-08-26T17:27:25+0300 2013-08-26T17:27:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшоў Камітэт па правах чалавека ААН пасля азнаямлення з яе справай. Камітэт прызнаў парушэнне пункта 3 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах – права быць дастаўленым да суддзі ў тэрміновым парадку для вырашэння пытання затрымання і рэкамендаваў беларускаму ўраду не паўтараць такіх памылак у будучым і кампенсаваць пацярпелай маральныя страты.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, скарга Вольгі Пічугінай тычылася абставін гісторыі, што здарылася ў 2002 годзе, калі грамадзянку Польшчы затрымалі на  беларускай мяжы пад час вяртання з Масквы ў Варшаву. Нагодай для затрымання было тое, што Пічугіна не задэкларавала 50 тысяч долараў, бо зрабіла гэта ў расійскай сталіцы і мела адпаведны дазвол банкаўскай установы. Не зважаючы на дадзены факт, на беларускай мытні іншаземная валюта была затрыманая (пазней яе канфіскавалі), а сама Вольга Пічугіна змешчаная спачатку ў ізалятар часовага ўтрымання, а пасля – у следчы ізалятар, дзе з ёю здарыўся мікраінсульт. У выніку суд у гэтай справе адбыўся толькі праз 11 сутак пасля затрымання Пічугінай.

Паводле словаў Кісляка, у сваёй скарзе грамадзянка Польшчы зазначыла, што адразу пасля затрымання яе не даставілі ў суд для разгляду справы, як гэта прадугледжана пунктам 3 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. “Напрацягу 48 гадзін пасля таго, як грамадзяніну выстаўлена абвінавачванне, ён мусіць быць дастаўлены ў суд, і ўжо той вырашае ўтрымліваць чалавека пад вартай, вызваліць пад заклад ці пад іншае абавязацельства да судовага разбіральніцтва”, - удакладніў Раман Кісляк. Спробы Вольгі Пічугінай праз беларускія суды розных інстанцый дамагчыся кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды былі адхіленыя, пасля чаго яна звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international