Аргкамітэт «Чарнобыльскага Шляху» стварае арганізацыю ахвяраў Чарнобылю

2007 2007-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося чарговае паседжаньне Аргкамітэту «Чарнобыльскага Шляху». Абмяркоўваліся пытаньні арганізацыйнай і інфармацыйнай падрыхтоўкі акцыі, якая мае адбыцца 26 красавіка. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка й кіраўнік Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч зрабілі справаздачу пра падрыхтоўку да акцыі, якая вядзецца сябрамі Партыі БНФ.

Паводле словаў Юрася Меляшкевіча, зараз вядзецца падрыхтоўка да навукова-практычнай канфэрэнцыі, якая адбудзецца да “Чарнобыльскага Шляху”. Канфэрэнцыя будзе падзеленая на дзьве сэкцыі: навуковая, дзе будуць заслуханыя даклады дасьледчыкаў праблемы радыяцыйнага забруджаньня пасьля катастрофы на ЧАЭС, і практычная, якая мусіць стаць ініцыятыўнай групай стварэньня Арганізацыі ахвяраў Чарнобылю.

У арганізацыю ўвойдуць ліквідатары катастрофы на ЧАЭС, перасяленцы з зоны радыяктыўнага забруджваньня, грамадзкія аб`яднаньні, паведамляе Хартыя'97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international