Працяг суду над Дзянісам Сахарам

2013 2013-08-26T10:20:53+0300 2013-08-26T17:47:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sahar-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Сахар

Дзяніс Сахар

У судзе Менскага раёна сёння ў 14-30 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ). Суддзя - Андрэй Бяліла. 

Яшчэ 10 жніўня Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пад час правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў ў раёне Воўкавічскага вадасховішча ў Мінскім раёне. Разам з ім, з прымяненнем фізічнай сілы і слезацечнага газу, былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях  адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы нібыта  за «распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы».

Дзяніс Сахар  падаў хадатайніцтва дапытаць сведак са свайго боку, а таксама міліцыянтаў. Суддзя задаволіў хадатайніцтва, суд быў перанесены на 26 жніўня.

Сёння на разгляда справы ў судзе не з'явіліся ўсе сведкі, таму працяг працэсу прызначаны на 4 верасня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international