У аператара БелаПАН Васіля Сямашкі ў міліцыі выдалілі адзняты відэаматэрыял

2013 2013-08-26T09:27:08+0300 2013-08-26T09:27:08+0300 be

Відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку адпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска пасля затрымання падчас выканання службовых абавязкаў.

Як паведаміў БелаПАН Сямашка, у міліцыі яго пратрымалі каля гадзіны. Пры гэтым выдалілі адзняты відэаматэрыял — інтэрв`ю з намеснікам старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэем Дзмітрыевым.

Паводле слоў Сямашкі, неабходнасць выдалення сюжэта міліцыянеры матывавалі тым, што інтэрв`ю знята на фоне будынка РУУС. Ніякіх папер у дачыненні да журналіста ў міліцыі не складалася.

Сямашку затрымалі прыкладна ў 16.30 у момант, калі ён здымаў актывістаў «Гавары праўду!», якія выходзілі з міліцэйскага будынка. Яны таксама былі дастаўлены ў суботу у РУУС Кастрычніцкага раёна. Пасля некалькіх гадзін знаходжання ў міліцыі актывістаў кампаніі паступова адпускаюць з РУУС.

Нагадаем, у першай палове дня 24 жніўня міліцыя перапыніла арганізацыйнае мерапрыемства актывістаў у офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» у Мінску.

Андрэй Дзмітрыеў паведаміў БелаПАН, што ў офісе праводзіліся заняткі для членаў кампаніі з рэгіёнаў у рамках ініцыятывы «Народны рэферэндум» і перад выбарамі ў мясцовыя саветы. Аднак правядзенню мерапрыемства перашкодзіла міліцыя, якая, паводле слоў Дзмітрыева, спачатку заблакіравала дзверы офіса, не даючы нікому магчымасці выйсці. Пасля гэтага ўдзельнікаў мерапрыемства пасадзілі ў аўтазакі і павезлі ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска. Па ацэнках Дзмітрыева, на момант з`яўлення ў офісе міліцыі там знаходзілася каля 30 чалавек.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international