Магілёўcкі суд адхіліў прэтэнзіі затрыманых 25 сакавіка актывістаў да міліцыі

2007 2007-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ленінскі суд Магілёва прызнаў прэтэнзіі грамадзкіх актывістаў Юр’я Дарашэнкі, Аляксея Паўлоўскага, Аляксандра Каралёва і Ірыны Качаровай да супрацоўнікаў магілёўскай ДАІ неабгрунтаванымі. Судзьдзя Сьвятлана Бурака пастанавіла, што міліцыянты законна затрымалі актывістаў на аўтатрасе Магілёў — Менск летась 16 сьнежня, паведамляе Радыё Свабода.

Чатыры дні суд слухаў пазоўнікаў і заяўленых імі сьведкаў, а таксама дапытваў дзевяцёх міліцыянтаў.

На судзе стала вядома, што галоўны фігурант справы інспэктар Уладзімер Стэльмахаў ад студзеня працуе начальнікам аховы Магілёўскага аддзяленьня “Белаграпрамбанку”.

Менавіта ён 16 сьнежня спачатку спыніў таксоўку, якой ехалі ў Менск актывісты, загадаў кіроўцу вярнуцца ў Магілёў, а потым гвалтам завез чатырох актывістаў у Магілёўскую ўправу ўнутраных справаў.

Спадар Стэльмахаў настойваў на тым, што грамадзкія актывісты самі захацелі ехаць ва ўправу ўнутраных справаў, каб абараніць правы кіроўцы. На судзе кіроўца гэта абверг.

Высьветлілася, што пракуратура і аддзел уласнай бясьпекі разглядалі скаргі актывістаў фармальна. Нікога зь фігурантаў скаргі не дапытвалі дадаткова.

Гэта пацьвердзіў прадстаўнік аддзелу ўласнай бясьпекі ўправы ўнутраных справаў Ігар Шпаковіч. Зь ягоных паказаньняў вынікае, што ў аддзеле проста прагледзелі сабраныя да сьледзтва дакумэнты і падрыхтавалі заключэньне.

Вырак Ленінскага суду Магілёва ня стаў нечаканым для чатырох пазоўнікаў. Яшчэ на пачатку судовых слуханьняў грамадзкія актывісты ў судовай залі назвалі дзеяньні міліцыянтаў палітычна матываванымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international