viasna on patreon

Слонім: высечка лесу - пад кантролем абласнога камітэта

2013 2013-08-23T17:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slon-les-vyrubka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сланімчанін Іван Шэга атрымаў яшчэ адзін адказ з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за подпісам І.Шмакова на калектыўны зварот сланімчан з нагоды незаконнага знішчэння ляснога масіву на вуліцы Войкава ў мікрараёне Альбярцін. У адказе паведамляецца:

«Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей - Гродзенскі аблкамітэт), разгледзеўшы калектыўны зварот жыхароў Слоніма паведамляе. На момант абследавання ўчастка супрацоўнікамі аблкамітэта  ўсталяваць небяспеку і аварыйнасць знесеных дрэў не з'яўлялася магчымым. Гродзенскім аблкамітэтам на імя Генеральнага дырэктара Гродзенскага ВЛГА Семенюка У.Д. накіраваны запыт аб правядзенні службовага расследавання ў дачыненні да службовых асоб ДЛГУ «Слонімскі лясгас» па гэтым факце. У сувязі з пастаяннымі зваротамі грамадзян у розныя інстанцыі наконт пагрозы знішчэння прыгараднага масіва па вул. Войкава і з мэтай недапушчэння знішчэння здаровых дрэваў, у ДЛГУ «Слонімскі лясгас» накіраваны інфармацыйны ліст аб своечасовым паведамленні Слонімскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і жыхарам мікрараёна аб вызначаных  высечках у дадзеным лясным масіве ў адпаведнасці з праектам лесаўпарадкавання. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Гродзенскага аблкамітэта».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства