Сябрам Аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій не дазволілі правесьці паседжаньне ў памяшканьні Дому літаратара

2007 2007-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, сустаршыня аргкамітэту пісьменьнік Васіль Якавенка папярэдне дамовіўся, што будзе дазволена правесьці чарговае паседжаньне ў памяшканьні Літфонду ў будынку Дома літаратара. Аднак па прыходзе сяброў аргкамітэту высьветлілася, што ад патрэбнага пакою няма ключа. Потым ахоўнікі загадалі пакінуць памяшканьне.

Апавядае сакратар аргкамітэту Уладзімер Раманоўскі: “Нас было 12 чалавек. Мы тады пайшлі ў хол побач з кавярняй. Вырашылі, што хуценька прымем асноўныя дакумэнты – тэкст “Звароту да грамадзянаў”, “Звароту да вэтэранаў”. Але ахоўнікі зрабілі з будынку Дому літаратара нейкі рэжымны аб’ект. Яны сказалі, каб мы тэрмінова пакінулі памяшканьне. Урэшце прыйшоў міліцыянт, і мы яму сказалі, што хутка завяршаем і сыходзім...”

Звычайна сябры аргкамітэту зьбіраліся раз на тыдзень па панядзелках у сядзібе Таварыства беларускай мовы. Аднак 9 красавіка гэта зрабіць не атрымалася, паколькі ТБМ ладзіла ўласнае мерапрыемства. “Праблема з памяшканьнем для пасяджэньняў становяцца для нас усё больш вострай, - сьцвярджае Уладзімер Раманоўскі. - Гэта настолькі прыніжальна і дзіка, што людзі, якія хочуць ушанаваць памяць соцень тысяч ахвяраў, павінны вось так боўтацца”.

Тым ня менш быў прыняты канчатковы тэкст улёткі “Памятай пра 1937-мы”. Гэтаксама было вырашана на Радаўніцу 17 красавіка ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international