3 верасьня стала вядома пра тое, што Ўпраўленьне грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі амаль адначасова падало пазовы аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы адказ” і грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі фонд “Касіяпэя”.

2003 2003-09-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод прэтэнзіяў Мінстэрства юстыцыі да рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы адказ”: неадпаведнасьць фактычнага месцазнаходжаньня юрыдычнаму адрасу аб’яднаньня, неадпаведнасьць пячаткі аб’яднаньня зацьверджанаму макету.

“Для нас нечаканы пачатак справы аб ліквідацыі, таму што 20 траўня мы забралі дакумэнты ў мін’юсце пасьля ўнясеньня зьменаў у іх. У нас быў зарэгістраваны новы юрыдычны адрас, уладжаныя пытаньні зь пячаткай ды блянкам. Такія дзеяньні ўладных органаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў можна зьвязаць з падрыхтоўкай ці то да парляманцкіх выбараў, ці то да рэфэрэндуму. Ім трэба зьнішчыць усе арганізацыі, якія ажыцьцяўляюць хоць якую дзейнасьць. У зачыстцы “трэцяга сэктару” адназначна ёсьць палітычная падаплёка”, - кажа кіраўніца РГА “Жаночы адказ” Сьвятлана Каралёва.

Адзіная прэтэнзія, якую прызнае “Жаночы адказ”, – гэта памылка, дапушчаная фірмай-вытворцам пры вырабе пячаткі аб'яднаньня з зацьверджанага макету. Усе астатнія прэтэнзіі да аб'яднаньня, са словаў Сьвятланы Каралёвай, неабгрунтаваныя і незразумелыя. Не разумее іх і судзьдзя, якая мае разгледзець справу аб ліквідацыі РГА “Жаночы адказ”.

У ліку прэтэнзіяў Міністэрства юстыцыі да грамадзкага аб'яднаньня “Беларускі фонд “Касіяпэя” неадпаведнасьць сымболікі на пячатцы аб'яднаньня зарэгістраванай, разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу аб'яднаньня па месцы жыхарства аднаго зь сябраў і парушэньне зацьверджаных стандартаў разьмяшчэньня рэквізытаў на блянку аб'яднаньня. Гэтыя прэтэнзіі былі пазначаныя і ў папярэджаньні, вынесеным 5 жніўня. На іх выпраўленьне тады быў адведзены месяц. Сярод іншых падставаў да ліквідацыі аб'яднаньня мінюст называе супрацоўніцтва з незарэгістраванымі арганізацыямі і “іншыя парушэньні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь”.

“Калі прачыталі пра супрацоўніцтва з незарэгістраванымі аб'яднаньнямі, мы спачатку падумалі пра Асамблею НДА Беларусі, але гэта, прабачце, збор аб'яднаньняў, такіх жа юрыдычных асобаў, як мы. Калі яны маюць на ўвазе наш удзел у Форуме жанчын, то гэта таксама калектыўнае мерапрыемства, удзел у якім не пярэчыць нашаму Статуту й дзеючаму заканадаўству. Але нам абсалютна не зразумела, якім чынам мы маглі парушыць Выбарчае заканадаўства? Мы ад імя арганізацыі не высоўвалі сябраў выбарчых камісіяў, не рыхтавалі назіральнікаў, не высоўвалі кандыдатаў! Тое, што нам нават не далі месяцу на выпраўленьне дапушчаных парушэньняў, кажа пра тое, што Вярхоўны суд прыме рашэньне аб ліквідацыі нашага аб'яднаньня. Усе дзеяньні ўладных органаў кажуць пра тое, што справа аб ліквідацыі палітычная, і зьвязаная не з канкрэтнымі парушэньнямі, а з прозьвішчамі заснавальнікаў: Сьвяцкай, Сямдзянавай, Бакач, Лаўроўскай. Відавочна, што, рыхтуючыся да нейкай новай кампаніі спадары з адміністрацыі прэзыдэнта вырашылі расчысьціць поле НДА”, - кажа старшыня ГА “Беларускі фонд “Касіяпэя” Валянціна Сьвяцкая.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international