Актывіста Уладзіміра Яроменка чакае новы суд

2013 2013-08-23T13:09:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pozva_jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны. Яго ў чарговы раз вінавацяць у парушэнні адбыцця прэвентыўнага нагляду ( ч.2, артыкула 24.12 КаАП РБ). Пра гэта актывіст даведаўся, калі атрымаў позву з суда Першамайскага раёна Менска.

Некалькі дзён таму, 20 жніўня суд Першамайскага р-на г. Мінска асудзіў на 3 месяцы арышту актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правіл прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Верагодна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі палічылі гэтага недастатковым і накіравалі ў суд новыя матэрыялы.

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзіў з нагоды крымінальнага пераследу Уладзіміра Яроменкі заяву, у якой патрабуе спыніць практыку палітычна матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму,  неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні іх правоў, накладзеныя ў сувязі з іх асуджэннем.

Разгляд справы ў судзе Першамайскага раёна Менска пачнецца ў 10-00  па адрасе Менск, вул. Талбухіна, 9, каб. 25. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international