Суд накіраваў Ігара Пастнова на прымусовае лячэнне

2013 2013-08-22T13:44:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/igar-pastnou-450x300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў.

Ігар Пастноў.

Паводле Закону аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, у абавязкі ўрачоў уваходзіць неабходнасць тлумачыць пацыенту ягоныя правы, у тым ліку на атрыманне прававой і юрыдычнай дапамогі. Тым не менш, у суд Віцебскага раёну, які прыняў рашэнне пра прымусовае псіхіятрычнае лячэнне для Ігара Пастнова, яго самога не прывезлі, не было на працэсе і адваката.

У Ігара Паснова ёсць 10 дзён, каб абскардзіць накіраванне суду на прымусовае лячэнне: ён не пазбаўлены правоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і не прызнаны недзеяздольным. Але, паводле звестак віцебскага актывіста Сяргея Рыжова, змешчанаму на прымусовае лячэнне пацыенту не даюць ні ручкі, ні паперы. Між тым, паводле Закону аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, у медустанове павінны быць створаны ўсе ўмовы для таго, каб пацыенты маглі рэалізоўваць свае правы. Прыкладам, перад судом яму мусілі паведаміць, што ён мае права на абарону, што ён мае права мець адваката, што ў яго ёсць магчымасць аформіць даверанасць на другую асобу, якая будзе ўпаўнаважана рабіць нейкія дзеянні ад ягонага імя.

Аднак пакуль што  вядома толькі тое, што Пастнова абмежавалі ва ўсіх кантактах са знешнім светам: яму забаронена карыстацца тэлефонам, забаронена перапіска і пасылкі, праблемай стала нават сустрэча з адвакатам,з якім заключылі дамову знаёмыя Пастнова.

Паводле віцебскіх праваабаронцаў, накіравала Ігара Паснова на прымусовае лячэнне суддзя Віцебскага райсуду Тацяна Дзегцярова. Ніякіх іншых каментароў у судзе не даюць. Журналісты не могуць даведацца ніякіх падрабязнасціў і ў кіраўніцтва віцебскай аласной псіхіятрычнай бальніцы.

У гэтай самай бальніцы Ігар пастноў працаваў урачом псіхіятрам, пакуль 16 жніўня яго не змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне. Яго забралі туды проста з працоўнага месца. За колькі дзён да гэтага ен звярнуўся да землякоў з чарговым відэавыступам, дзе зноў раскрытыкаваў стан і дзейнасць віцебскіх медычных установаў. Ён казаў і пра тое,  што за крытыку сістэмы аховы здароўя і з дзейнасці старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца яму пагражаюць прымусовым псіхіятрычным лекаваннем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international