Лекар Пасноў, якога зьмясьцілі ў псыхушку, абвясьціў галадоўку

2013 2013-08-22T13:17:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскаму лекару Ігару Паснову не даюць магчымасьці абскардзіць рашэньне суда аб прымусовым лячэньні ў псыхіятрычным шпіталі.

Віцебскі актывіст Сяргей Рыжоў распавёў «Свабодзе» новыя падрабязнасьці справы накіраванага на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне лекара Ігара Паснова.

Учора суд Віцебскага раёну вырашаў, ці пакінуцьІгара Паснова ў Віцебскім абласным псыхіятрычным шпіталі на прымусовае лекаваньне. У сакратарыяце Віцебскага раённага суду карэспандэнту «Свабоды» пацьвердзілі, што разгляд справы Ігара Паснова адбыўся, але паведаміць пра вынік разгляду адмовіліся.

Паводле інфармацыі Сяргея Рыжова, судзьдзяТацяна Дзегцярова пастанавіла накіраваць Паснова на прымусовае лячэньне.

«У лекара Паснова ёсьць 10 дзён, каб напісаць касацыйную скаргу. Сёньня ў 9 гадзін пад час абходу загадчыцы адзьдзяленьнем лекар Пасноў зьвярнуўся з просьбай прадставіць ямку паперу і ручку, каб напісаць скаргу. Але яму гэтага не далі, заявілі, што ён можа наўмысна траўмаваць сабе вока. Фактычна яго пазбавілі магчымасьці падачы касацыйнай скаргі. Ён абвясьціў, што пачынае бестэрміновую галадоўку».

Сяргей Рыжкоў паведаміў, што сёньня апоўдні ў шпіталі пройдзе кансыліум, на якім зьбіраюцца ўхваліць рашэньне аб прымусовым лячэньні, бо да гэтага часу ён адмаўляўся ад любога лекаваньня.

«Цяпер лекары могуць ўхваліць рашэньне і пачаць калоць яго псыхатропнымі прэпаратамі. Жыцьцё лекара Паснова пад пагрозай»,— перакананы спадар Рыжоў.

Сяргей Рыжкоў паведаміў, што цяпер ён шукае для Паснова адваката, а таксама ягоных сваякоў. Лісты ў падтрымку Паснова накіраваныя ў замежныя амбасады.

Намесьнік галоўнага лекара Віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя Ігар Сьвіркуноў адмовіўся пацьвердзіць ці абвергнуць «Свабодзе» факт галадоўкі Паснова і прымусовага лячэньня свайго былога калегі:

«Па тэлефоне мы ніякай інфармацыі не даем, у нас закрытая ўстанова. Парушэньняў ніякіх няма».

У канцылярыі Віцебскага суду «Свабодзе» паведамілі, што ўчарашняе судовае паседжаньне па справе прымусовага псыхіятрычнага  лячэньня Ігара Паснова было закрытым: «Ніякай інфармацыі мы не прадстаўляем».

Як стала вядома віцебскім праваабаронцам, суд праходзіў без Паснова.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international