Нацыянал-бальшавікоў прысудзілі да штрафаў

2013 2013-08-22T10:43:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска завяршылася судовае пасяджэнне па абвінавачанні нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і Дзмітрыя Паліенка па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). 8 жніўня адміністрацыйныя справы былі адпраўленыя на дапрацоўку. Суддзі Шабуня і Якунчыхін.

Суддзя Якунчыхін вынес рашэнне пакараць Дзмітрыя Паліенку штрафам у памеры 12 базавых велічынь. Cуддзя Шабуня, якая разглядала адміністрацыйную справу Яўгена Контуша, пакарала яго штрафам - таксама 12 б.в.

Раніцай 8 жніўня ў розных раёнах Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства». Гэта Яўген Контуш, Алесь Гулевіч, Алесь Палякоў ды  Дзмітрый Паліенка. Пазней Палякова вызвалілі, паколькі ён з'яўляецца непаўнагадовым.

У той жа дзень у судзе Цэнтральнага раёна Аляксандру Гулевічу прысудзілі штраф - 10 б.в., што складае 1 млн. рублёў, абвінаваціўшы яго ў парушэнні арт 23.34. КаАП.

Увечары 6 жніўня была праведзена чарговая акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць прызыўнога рабства. На агароджы міністэрства абароны была вывешаная расцяжка "Далоў армію рабоў!" і раскіданыя ўлёткі, якія  растлумачваюць негатыўныя бакі фарміравання арміі на прымусовай аснове і перавагу для абараназдольнасці і эканомікі краіны арміі добраахвотнай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international