Мікалай Статкевіч нарэшце пачаў атрымліваць лісты і віншаванні

2013 2013-08-22T10:28:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў рэшце рэшт пачалі даходзіць віншаванні з днём нараджэння і іншыя лісты, - паведамляе жонка палітыка Марына Адамовіч. Раней пасланні амаль цалкам блакаваліся ў Магілёўскай турме №4. 

Статкевічу перадалі толькі дзве віншавальныя паштоўкі, хоць іх было паслана не менш тысячы, кажа Марына Адамовіч. Зняволены палітык 12 жніўня адзначыў сваё 57-годдзе.

- Мабыць пасля таго, як я агучыла сітуацыю з ліставаннем. Вельмі наіўна было ствараць у зняволенага ўражанне, што яго ўсе на свеце пакінулі, бо так ці інакш праўда ж даходзіць. Зараз ён пачаў атрымоўваць лісты. І цягам апошняга тыдня атрымаў іх каля сотні.  

Таксама Марына Адамовіч распавяла, што Мікалай Статкевіч у апошнім лісце напісаў, што зараз у яго ўжо няма праблем са здароў'ем. Раней паведамлялася, што ў зняволенага палітыка раптам падняўся ціск. Ён нават страціў прытомнасць у камеры. А медычную дапамогу яму аказвалі марудна і несвоечасова. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international