Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў “Вясны” ў Менгарсудзе

2013 2013-08-22T09:35:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mingarsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Тацяны Рэвякі і Уладзіміра Лабковіча на рашэнне суда Савецкага раёна Менска, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Рэвякі 27 жніўня (пачатак ў 15 гадзін), а Лабковіча 31 жніўня (пачатак у 14 гадзін). Адрас суду - вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Нагадаем, 5-га жніўня праваабаронцы  ў знак салідарнасці са зняволеным старшынём ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім раздавалі менчукам паштоўкі з выяваю праваабаронцы. Ахоўнікі ЦУМ звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч былі затрыманыя. Яны былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна, але адпушчаныя ў той жа дзень, паколькі пратаколы былі складзеныя з памылкамі.

Працяг працэсу адбыўся на наступны дзень. Рашэннем суда праваабароцы прызнаныя вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП і пакараныя штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

На  судзе праваабаронцы даводзілі, што існуючы  Закон "Аб масавых мерапрыемствах"  супярэчыць арт. 33, 34, 35 Канстытуцыі РБ. Больш за тое, дадзены закон абмяжоўвае правы, закладзеныя  Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.19). 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international