Апазыцыя перадае праект “Малой Канстытуцыі” на разгляд Вэнэцыянскай камісіі

2007 2007-04-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нацыянальны выканаўчы камітэт аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі на сёньняшнім паседжаньні прыняў зварот да старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэна. Камітэт просіць, каб спадар ван дэр Ліндэн ініцыяваў разгляд на Вэнэцыянскай камісіі праекту “Малой Канстытуцыі” Беларусі, перадае Радыё Свабода.

Адпаведныя дакумэнты маюць перадаць спадару ван дэр Ліндэну Ірына Казуліна, Анатоль Лябедзька й Аляксандар Мілінкевіч. Усіх іх запрасілі ўдзельнічаць у веснавой сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пачнецца 16 красавіка ў Страсбуры.

“Малая Канстытуцыя” — гэта альтэрнатыўны Асноўны закон, які ахоплівае асноўныя сфэры жыцьця беларускага грамадзтва.

“Эўрапейская камісія за дэмакратыю праз права”, больш вядомая як Вэнэцыянская, праводзіць экспэртызы розных юрыдычных дакумэнтаў, выказвае заўвагі ды рэкамэндацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international