Ці лячыць Ігара Пастнова прымусова, вырашыць суд

2013 2013-08-21T14:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Віцебскі ўрач-псіхіятар апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі пасля апошняга  відэавыступу, адрасаванага землякам.  Ён выказаў свае крытычныя меркаванні пра стан віцебскай медыцыны, прымусовае кадзіраванне ад алкагалізму, а таксама пра тое, што яго самога запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем. Падазрэнні Пастнова пацвердзіліся: 16 жніўня яго змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне, забраўшы проста з працы.

Іншых падрабязнасцяў пра лёс Ігара Пастнова вельмі мала: з ім няма сувязі, бо мабільны тэлефон у яго забралі. У яго няма нават сваякоў, якія маглі б даведацца пра стан здароўя і перспектіывы цяперашняга пацыента.

Незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў, даўні знаёмы Пастнова, паспрабаваў нешта даведацца ў кіраўніцтва абласнога шпіталя. Але безвынікова.

“Уранні мне патэлефанавала сакратарка галоўурача, Алены Мартынавай. Сказала, што галоўурач пагадзілася на сустрэчу. Я сам прапанаваў ёй сустрэцца, каб узяць інтэрвью для газеты “Віцебскі кур’ер”. Мы шмат пісалі пра Пастнова і былі гатовыя прадставіць іншы пункт погляду. Тройчы Алена Мартынава пераносіла нашу сустрэчу, спасылаючыся на занятасць. Так і сёння: я чакаў размовы з ёй, а мяне накіравалі да намесніка, Ігара Свіркунова. Той размаўляць адмовіўся, маўляў, газета не зарэгістраваная ў Беларусі”, -- распавёў Уладзімір Жыгулоў.

Адзінае, пра што ён даведаўся – гэта пра тое, што лекары-псыхіятары двойчы збіраліся на кансіліўмы адносна Пастнова, і што 21 жніўня яго павезлі ў суд Віцебскага раёну – каб прыняць пастанову пра прымусовае лекаванне.

Пазіцыя самога Ігара Пастнова – гэта некалькі словаў, якія ён паспеў перадаць праз журналістаў 16 жніўня, у дзень змяшчэння ў шпіталь. Ён сказаў, што на прымусовае лячэнне не пагодзіцца, бо як адмысловец не бачыць у ім патрэбы. Зазначыў і тое, што ў першы дзень персанал медустановы ставіўся да яго са спагадай, што яго змясцілі ў асобную палату…

Ігара Пастнова ў гэтым шпіталі добра ведаюць: па іроніі лёсу ён тут жа працаваў урачом-псіхіятарам. Да таго ён быў дзіцячым урачом, бо мае дзве спецыяльнасці. Але з гэтай пасады яго звольнілі, не працягнуўшы кантракт.

Усе гэтыя праблемы, на думку Пастнова, звязаныя з ягона грамадскай пазіцыяй – з тым, што ён адкрыта крытыкаваў і кіраўніцтва вобласці, і кіраўніцтва абласной сістэмы аховы здароўя, у тым ліку праз незалежныя СМІ і відэазвароты на інтэрнэт-партале you.tube .

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international