Вярхоўны суд лічыць гомельскія суды некампетэнтнымі

2013 2013-08-21T17:24:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Літаральна год, са жніўня 2012 і па цяперашні час, шукаў праўды ў судах мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. Праз суд ён абскарджваў рашэнне Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі лічыць, што дадзенае рашэнне не адпавядае заканадаўству і парушае правы грамадзян, рэалізацыю якіх гарантуе Канстытуцыя. Згодна рашэнню выканкаму, у Мазыры для правядзення масавага мерапрыемства трэба заключыць платныя дамовы з «хуткай», камунальнымі службамі і міліцыяй, а затым ужо атрымаць дазвол на правядзенне пікету альбо мітынгу ў райвыканкаме. На практыцы ж ні міліцыя, ні «хуткая» адмаўляюцца заключаць дамовы, пакуль няма дазволу выканкаму. Праваабаронца неаднаразова падымаў дадзеную праблему на ўсіх узроўнях, спрабаваў дабіцца тлумачэння ад уладаў: як на практыцы магчыма выканаць іх рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах»? Але ўсё было безвынікова.

У жніўні 2012 года Уладзімір Целяпун звярнуўся ў суд Мазырскага раёна са скаргай на рашэнне выканкаму. Раённы суд пакінуў яго скаргу без задавальнення. Таксама і Гомельскі абласны суд, куды звярнуўся заяўнік, не задаволіў патрабаванні заяўніка.

Зварот жа ў Вярхоўны суд прынёс нечаканы вынік: вышэйстаячая інстанцыя вынесла пратэст у прэзідыум Гомельскага абласнога суду. Прычым намеснік старшыні Вярхоўнага суду Андрэй Забара папрасіў Гомельскі абласны суд рашэнне Мазырскага суду і пастанову абласнога суду па скарзе Уладзіміра Целяпуна адмяніць. «Дадзенае рашэнне (Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах») з'яўляецца нарматыўным прававым актам, а справы аб прызнанні нарматыўных прававых актаў неправамоцнымі агульным судам не падведамны. Пры такіх абставінах скарга Уладзіміра Целяпуна не падлягала разгляду ў судзе», - напісаў у пратэсце намеснік старшыні ВС. Ён просіць Гомельскі абласны суд «рашэнне раённага суду і пастанову абласнога – адмяніць, а справу па скарзе Уладзіміра Целяпуна – спыніць».

«Рашэнні ўладных структур непадведамны так званым незалежным судам. Таму ў сваіх адказах чыноўнікі з райвыканкама так упэўнена адсылаюць да абскарджання іх адмоваў у суд. З гэтага пратэсту вынікае, што суддзі Мазырскага і Гомельскага судоў не кампетэнтныя? Цэлы год тлумілі галаву. А дзяржаўную пошліну тады за што ў мяне бралі?» - ставіць пытаннямі праваабаронца.

Ён лічыць, што па дзейнічаючаму рашэнню выканкаму немагчыма ажыццявіць сваё права на публічнае выказванне свайго меркавання нават у дазволеных і вызначаных райвыканкамам месцах. Міліцыя і паліклініка не заключаюць дамовы, тым самым немагчыма выканаць ўскладзены на заяўнікаў пікетаў і мітынгаў абавязак па аплаце паслуг гэтых структураў, за магчымасць скарыстацца правамі, гарантаванымі Канстытуцыяй РБ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international