Фільм "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

2013 2013-08-20T14:46:05+0300 2014-10-03T14:43:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Сеціве з'явіўся першы фільм з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць адмовіцца дзяржаву ад найвышэйшай меры пакарання.

Рэжысёр фільма - Сяргей Ісакаў

Першы фільм прысвечаны тэме незваротнасці смяротнага пакарання - магчымасць судовай памылкі. Можна паводле рашэння суда забіць невінаватага чалавека, але ўваскрасіць яго немагчыма. У фільме разглядаюцца прыклады рэальных справаў, за якія пакаралі або спрабавалі пакараць смерцю невінаватых людзей. 

У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзясняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка – пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плоціць катам грошы за забойствы. 

Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту - чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, забойства не ёсць правасуддзе.

Апроч таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы. Неэфектыўнасць смяротнга пакарання – яго наяўнасць не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот – у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш залачынстваў. І гэта чацвёрты аргумент за адмову ад найвышэшай меры пакарання.

У краінах з дыктатарскім рэжымам смяротнае пакаранне можа выкарыстоўвацца для расправы з палітычнымі апанентамі, а таксама для знішчэння сведкаў злачынства ўладаў. Гэтай тэме прысвечаны пяты фільм з цыклу.

Смяротнае пакаранне – гэта яшчэ і катаванне для сваякоў пакаранага – у Беларусі цела расстралянага не выдаецца для пахавання сваякам, месца пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе “прычына смерці” ставіцца прочарк. Пра гэта - у апошнім фільме цыклу.

Фільм "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international